Аўтобусны парк — пасажырскае эксплуатацыйнае аўтатранспартнае прадпрыемства, укамплектаванае штатам кіроўцаў, дыспетчараў, рамонтных рабочых, якое займаецца пасажырскімі перавозкамі і тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам пасажырскага аўтатранспарта (аўтобусаў). У залежнасці ад тыпу і колькасці пасажырскага РС, вызначаюць канфігурацыю і колькасць вытворчых участкаў, а таксама архітэктурна-інжынерную схему самога парка. Аб’ём парка ПРС вызначаецца патрэбай у перавозцы пасажыраў на тэрыторыі раёна, які абслугоўваецца.
Тыпапавы аўтобусны парк уключае ў сябе:
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтобусныя паркі размешчаны ў кожным з абласных і раённых цэнтраў. Так у Мінску дзейнічае 5 аўтобусных паркаў. У падпарадкаванні 5-ці мінскіх аўтобусных паркаў знаходзіцца 1420 адзінак аўтобусаў (з іх 111 — мікрааўтобусы). У аўтобусным парку № 2 налічваецца 375 адзінак аўтобусаў, у аўтобусным парку № 4 — 242 аўтобуса, аўтобусным парку № 5 — 422 аўтобуса, аўтобусным парку № 6 — 357 аўтобусаў, аўтобусным парку № 7 — 342 аўтобуса.
Аўтобусны парк на Вікісховішчы |