Аўто́бусныя прыпы́нкі — адмыслова адведзеныя месцы ў горадзе, мястэчку ці вёсцы, на якіх спыняецца грамадскі транспарт, часцей за ўсё аўтобус, тралейбус ці трамвай, для таго каб пасажыры маглі выйсці з салона ці ўвайсці ў яго.
У найпрасцейшым выпадку можа пазначацца толькі дарожным знакам 5.12.2 «Месца спынення аўтобуса і/ці тралейбуса»[1], але звычайна на прыпынках усталёўваюць падстрэшкі ад дажджу і зэдлі. На прыпынку практычна заўсёды ёсць таблічка з нумарамі маршрутаў аўтобусаў, якія спыняюцца на дадзеным прыпынку, а часта таксама расклад і карта маршрутаў ці раёна. Часам на прыпынках ёсць пункты продажу квіткоў. У буйных гарадах на прыпынках звычайна змяшчаецца вонкавая рэклама. У зоне прыпынкаў грамадскага транспарту часта таксама наносіцца адпаведная дарожная разметка, якая забараняе паркоўку аўтамабіляў.
Ёсць два асноўныя тыпы прыпынкаў: