БТР-60

БТР-60
Выява
Маса 10,3 тона
Папярэдні ў спісе BTR-152[d]
Наступны ў спісе БТР-70
Краіна паходжання
Аператар Afghan National Army[d][1]
Вытворца GAZ і Kurgan Wheel Tractor Plant[d]
Рухавік Q4130594?
Усяго выраблена 25 000
Дызайнер канструктарскае бюро і GAZ
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 13 снежня 1959
Даўжыня
  • 7,56 м
Шырыня 2,82 м
Вышыня 2,31 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БТР-60 — савецкі колавы бронетранспарцёр, распрацаваны на Горкаўскім аўтазаводзе.

У сярэдняй частцы корпуса знаходзілася дэсантнае аддзяленне, якое змяшчала 16 чалавек. Для вядзення агню з аўтаматаў у бартах машыны мелася 6 амбразур. Паміж падлогай дэсантнага аддзялення і дном машыны ўсталёўваліся агрэгаты трансмісіі. Адкрыты зверху корпус з’яўляўся апорным, меў абцякальную форму ніжняй часткі і дна і вырабляўся з катаных бранявых лістоў таўшчынёй 6—8 мм.

Колы першай і другой восяў былі кіраванымі. У падвесцы выкарыстоўваліся 8 тарсіённых валаў і 12 тэлескапічных гідраамартызатараў.

На кранштэйнах лабавога і бартавых лістоў корпуса ўсталёўваўся 7,62-мм кулямёт СГМБ, боекамплект якога складаў 1250 патронаў. БТР абсталёўваўся начнымі прыборамі кіроўцы ТВН-2 і камандзіра ТКН-1, радыёстанцыяй Р-113.

Поўная маса дасягала 9800 кг. На першых вопытных узорах выкарыстоўваўся рухавік ГАЗ-40П магутнасцю 90 к. с. У наступным ён заменены на дызель ЯАЗ-206Б (да 205 к. с.).

  • БТР-60МБ1 — беларускі варыянт мадэрнізацыі.