| ||||||||||||||||||||
Баатоў[2] — гарадская акруга ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія (КНР). Размешчаны на беразе Хуанхэ на вышыні 1050—1100 м над узроўнем мора, на поўдзень ад мяжы з Манголіяй. Клімат — рэзка кантынентальны, ад −10 °C — −12 °C зімой, да +20 — +22 °C летам. Сярэднегадавая тэмпература — каля 6,5 °C. Ападкаў выпадае каля 300 мм у год. Аэрапорт Баатоў Эрлібань.