Бабовакветныя | ||||||||||||
Securidaca longipedunculata | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Fabales Bromhead, 1838 | ||||||||||||
|
Бабовакветныя (Fabales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.
Дрэвы, хмызнякі, паўхмызнякі, шматгадовыя і аднагадовыя травы з чарговымі ці рэдка супраціўнымі, звычайна складанымі (перыстаскладанымі, радзей пальчатаскладанымі, трайчастымі) ці ў выніку недаразвіцця часткі лісцікаў другасна простымі лістамі, у большасці выпадкаў з прылісткамі. Кветкі большай часткай у гронках, каласах ці галоўках, двухполыя ці рэдка аднаполыя, актынаморфныя (Mimosaceae) ці часцей зігаморфныя, звычайна 5-членныя, з двайным калякветнікам. Чашалісцікаў 5 (3–6), свабодных ці больш-менш зрошчаных. Пялёсткі звычайна ў колькасці чашалісцікаў, свабодныя ці два пярэднія зрослыя ў аснове, створкавыя ці часцей чарапічныя. Тычынак большай часткай 10, радзей 9, іншы раз меней ці, наадварот, нашмат больш; ніці іх свабодныя ці зрошчаныя. Гінецэй апакарпны, звычайна манамерны, рэдка з 2 ці большага ліку карпел, з 2-многімі семязачаткамі ў кожнай карпеле. Плады звычайна бабы.
Парадак уключае чатыры сямействы: Бабовыя (Fabaceae), Quillajaceae, Крапінцовыя (Polygalaceae) і Surianaceae.
Даследаванне парадку ў значнай ступені канцэнтруецца на бабовых, дзякуючы іх вялікі біялагічнай разнастайнасці, так і дзякуючы іх важнасці для сельскай гаспадаркі. Крапінцовыя таксама даследуецца дзякуючы вялікай разнастайнасці роду Крапінец (Polygala).