Гістарычная дзяржава | |||||
Баварская Савецкая Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Bayerische Räterepublik | |||||
|
|||||
Гімн: Інтэрнацыянал | |||||
|
|||||
Сталіца | Мюнхен | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Форма кіравання | Савецкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | |||||
• 6 красавіка — 12 красавіка 1919 | Эрнст Толер | ||||
• 12 красавіка — 3 мая 1919 | Яўген Левінэ | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баварская Савецкая Рэспубліка (ням.: Bayerische Räterepublik) — кароткачасовае дзяржаўнае ўтварэнне, абвешчанае саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў 13 красавіка 1919 года ў Мюнхене. Праіснавала да 1 мая 1919 года і было задаўлена як сепаратысцкае фарміраванне ў рамках Веймарскай рэспублікі. Сталіцай дзяржаўнага ўтварэння быў горад Мюнхен.
Главой урада быў нямецкі пісьменнік, член Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (НСДПГ) Эрнст Толер. Да 29 красавіка 1919 года Баварская чырвоная армія вяла паспяховыя баі за ўсталяванне кантролю над тэрыторыяй Баварыі. 27 красавіка камуністы выйшлі са складу ўрада Баварскай Савецкай Рэспублікі. 29 красавіка нямецкія войскі і часткі Фрайкора перайшлі ў контранаступ. 1 мая 1919 года ўрадавыя войскі і злучэнні Свабоднага корпуса ўвайшлі ў Мюнхен. 3 мая прайшло апошняе паседжанне ўрада БСР. 5 мая 1919 года былі здушаны апошнія ачагі супраціву.