Бавары — германскае племя.
Упершыню ўпамінаецца ў пач. VI ст. Магчыма, паходзіць ад маркаманаў. У сярэдзіне VI ст. бавары занялі частку тэрыторыі былых рымскіх правінцый Норык і Рэцыя (засялілі землі сучасных Верхняй Аўстрыі, Зальцбурга, Верхняй і Ніжняй Баварыі, часткова Ціроля). 3 VI ст. вядома племянное герцагства (гл. Гісторыя Баварыі). На тэрыторыі іх рассялення ў VII—VIII ст. дзейнічала звычаёвае права — Баварская праўда (гл. Варварскія праўды). Разам з іншымі германскімі плямёнамі бавары заклалі аснову нямецкага і аўстрыйскага народаў.
Бавары на Вікісховішчы |