Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Багатыня[1] (польск.: Bogatynia, ням.: Reichenau) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы каля мяжы з Чэхіяй і Германіяй, размешчаны за 540 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 190 км на захад ад Уроцлава. Уваходзіць у склад Згажэлецкага павета Ніжнесілезскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Багатыня. Займае плошчу 59,88 км². Насельніцтва 17,3 тыс. чалавек.