Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Богдан Зиновій Хмельницький | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Yurii Khmelnytskyi[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 30 кастрычніка (9 лістапада) 1595 і не пазней за 27 снежня 1595 (6 студзеня 1596) |
||||||
Смерць |
27 ліпеня (6 жніўня) 1657[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Хмяльніцкія[d] | ||||||
Бацька | Міхаіл Лаўрынавіч Хмяльніцкі[d] | ||||||
Жонка | Алена Чаплінская, Anna Zolotarenko[d] і Hanna Somko[d] | ||||||
Дзеці | Цімафей Багданавіч Хмяльніцкі[d], Кацярына Багданаўна Хмяльніцкая[d], Алена Хмяльніцкая[d] і Yurii Khmelnytskyi[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | Маскоўская дзяржава | ||||||
Званне | Атаман | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Багдан Хмяльніцкі (27 снежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Паходзіў з дробнай праваслаўнай шляхты. Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстанне супраць палякаў, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 годзе бітва пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.
У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Украіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагаднення з Трансільваніяй і Швецыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.