Баграшкёль | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1030 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 25 км |
Плошча | 1646 км² |
Аб’ём | 7 740 000 000 кубічны метр |
Найбольшая глыбіня | 16 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 55 600 км² |
Выцякаюць | Канчадар’я |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Баграшкёль, Баграшкуль[1] — возера ва Усходнім Цянь-Шані, за 57 км на паўночны ўсход ад горада Корла, у Сіньцзяне ў Кітаі.
Размешчана ў Карашарскай катлавіне, на вышыні 1030 м. Плошча 1646[2] км², глыбіня да 16 м. Берагі пераважна нізкія, месцамі занятыя саланчакамі і пясчанымі масівамі, возера з усіх бакоў акружана чаротавымі затокамі. З яго бярэ пачатак рака Канчадар’я. Прэснае, багатае рыбай. Пакрываецца лёдам у перыяд са снежня па сакавік.