Багуслаў Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Казімір Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Францішак Стэфан Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Сапега | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Жыгімонт Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 мая 1620[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
31 снежня 1669[1][2][…] (49 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Януш Радзівіл[3] | ||||||
Маці | Лізавета Соф’я Гогенцолерн | ||||||
Жонка | Ганна Марыя Радзівіл[d][4][3] | ||||||
Дзеці | Людвіка Караліна Радзівіл[3] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[5] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенная служба[d][6] і дзяржаўная служба[6] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Багуслаў Радзівіл (польск.: Bogusław Radziwiłł, літ.: Boguslavas Radvila; 3 мая 1620, Гданьск — 31 снежня 1669, пад Кёнігсбергам) — харунжы літоўскі, канюшы літоўскі, генеральны губернатар Прускага герцагства.
Сын кашталяна віленскага Януша Радзівіла і Лізаветы Соф’і Гогенцолерн. З сямі гадоў выхоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім пад апекай стрыечнага дзядзькі Крыштафа Радзівіла Перуна.
У 1637 годзе выехаў вучыцца ў Нідэрланды, але кінуў навучанне для ўдзелу ў вайне з іспанцамі. Пазней вучыўся ў Парыжы ў Акадэміі рыцарскай. Падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у войнах і міжусобіцах. У 1648 годзе вярнуўся ў Рэч Паспалітую, калі даведаўся пра казацкую вайну. Для барацьбы з казакамі наняў 2 тысячы пехацінцаў, рэйтараў і драгунаў. У антыказацкіх кампаніях удзельнічаў як генерал каралеўскай гвардыі. Летам 1654 года спазніўся пад Шклоў да вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла і практычна не ваяваў, у 1655 годзе браў удзел у контрнаступе і падчас хваробы Януша Радзівіла кіраваў яго дывізіяй пры аблозе Магілёва. Разам з Янушам Радзівілам быў ініцыятарам Кейданскай уніі — пераходу ВКЛ пад пратэктарат Швецыі. Перайшоўшы да шведаў, узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі Прусіі (1657—1658), пасля вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швецыі ў Курляндыі.
Валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, праз шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой вялікага гетмана Януша Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданава, Беліцу і іншыя, трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы. У Слуцку сабраў архіў, бібліятэку (гл. Бібліятэка Багуслава Радзівіла), дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у т.л. Радзівілаўскі летапіс (завяшчаў яго ў 1668 годзе ў Каралявец). Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва. Складаў рэлігійныя гімны. Аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў збудаванняў (зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі). На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія навукоўцы і дзеячы культуры, у т.л. Юзаф Нарановіч-Наронскі, Станіслаў Незабітоўскі і іншыя.
Багуслаў Радзівіл адкрыў у Слуцку прадпрыемства па вырабе гармат, майстры па адліўцы гармат былі запрошаны з Германіі.
Пасля смерці Багуслава Радзівіла яго ўладанні перайшлі да дачкі Людвікі Караліны (гл. Нойбургскія маёнткі).
Князь быў героем многіх амурных гісторый і адзюльтэраў, напрыклад, з французскай прыгажуняй герцагіняй Беатрыс дэ Кюзанс; меў вялікія матрыманіяльныя планы з замежнымі арыстакраткамі і прынцэсамі, у тым ліку і з уладарных дамоў — Шарлотай дэ Ла Форс, Маргарытай дэ Раган, Марыяй Сцюарт (дачкой Карла І), Марыяй Насаў, Ганнай Даротай Гольштэйн-Гаторпскай, Марыяй Эльжбетай Саксонскай, Элеанорай Кацярынай Пфальц-Цвейбрукенскай (сястрой шведскага караля Карла Х Густава) і іншымі.
Але ў 1660-х годзе Багуслаў закахаўся ў юную кузіну Ганну Марыю Радзівіл (1640—1667), адзіную дачку вялікага гетмана Януша Радзівіла. Нягледзячы на тое, што яе бацька быў пратэстант, Ганна Марыя была выхавана сваёй маці Кацярынай з роду Патоцкіх як каталічка. Гэта, а таксама вельмі блізкая крэўнасць былі сур’ёзнымі перашкодамі ў іх складаным каханні. Для шлюбу патрабавалася папская дыспенсія (дазвол), атрыманне якой было не лёгкай справай для перакананага кальвініста Багуслава, асабліва калі дзясяткі кавалераў настойліва, а часам абсалютна нетактоўна забягаліся па руку багатай нявесты. Усё гэта адбывалася на фоне шматлікіх палітычных інтрыг, у якія розным чынам быў уцягнуты князь Багуслаў, які бараніў інтарэсы пратэстанцкай лініі Радзівілаў. Аднак закаханыя дамагліся свайго і ўзялі шлюб 24 лістапада 1665 годзе са сціплай цырымоніяй у Лібаве. Праз два гады, падчас родаў Ганна Марыя памерла, пакінуўшы самотнага князя з адзінай іх дачкой Людвікай Каралінай.