Двухгадовая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамастойнае, крылатае, павуцініста-шарсцістае, крылы з калючкамі па краі. Ніжняе лісце чаранковае, астатняе — сядзячае, зверху голае, знізу апушанае, па краях з шыпікамі.
Кветкавыя кошыкі малінавыя, зрэдку белыя, сядзячыя або на кароткіх кветаножках, скучаны клубочкамі на краях сцябла і галінак. Абгортка павуцініста-апушаная, смаліста-ліпкая, з калючкамі. Сямянка белая або пурпуровая.
Cirsium Hill — Бодяк // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 281, 306—307. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.