Бадзя́к палявы́[5], бадзя́к ружовы (Cirsium arvense) — від кветкавых шматгадовых травяністых раслін з роду Бадзяк (Cirsium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Бадзяк палявы, чартапалох, чортавы пажуры[6], асот, асот палявы, булдоўнік, дзядоўнік, старожнік[7][8][9].
Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку, з якой затым вырастае сцябло вышынёй ад 30 да 200 см; у верхняй частцы сцябло галінастае.
Расліна звычайна двухдомная, добра размнажаецца вегетатыўным шляхам. Бывае, што ўтвараецца калонія (полікармон) толькі з асобін аднаго полу. Тады расліна квітнее, але насення не дае. Час цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік.
Моцны стрыжнёвы корань расліны можа пранікаць на 2—3 метры, часам сустракаюцца карані даўжынёй 5—6 метраў. Прыблізна на глыбіні 35 см ад галоўнага кораня паралельна паверхні адыходзяць клубнепадобныя патоўшчаныя карані, якія ўтрымоўваюць запас пажыўных рэчываў.
Бадзяк палявы — цяжкавыкараняльнае пустазелле збожжавых палёў, агародаў і маладых лесапасадак. Часам бадзяк за кошт вегетатыўнага размнажэння можа запоўніць усё поле, выцясняючы культурныя расліны. У прыродзе таксама сустракаецца на лугах, у зарасніках кустоў, уздоўж дарог у нізінах і ў гарах.
- Бадзя́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Кудрашова М. Г. Бадзя́к // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 211—212. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Cirsium Hill — Бодяк // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 281, 306—307. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Бодя́к // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 76. — 831 с. — 100 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1308. Cirsium arvense (L.) Scop. s.l. [C. setosum (Bieb.) Willd., C. incanum (S.G.Gmel.) Fisch] — Бодяк полевой, или Розовый осот // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 372. — ISBN 5-87317-163-7.
- Фисюнов А. В. Бодяк полевой (осот розовый) — Cirsium arvense (L.) Scop. // Сорные растения (руск.). — М.: Колос, 1984. — С. 32. — 320 с. — 28 000 экз.