Вёска
| ||||||||||||||||||||
Базальтавэ[1] (укр.: База́льтове, польск.: Bazaltowe), да 1945 Янава Даліна (польск.: Janowa Dolina) — вёска ў Кастопільскім раёне Ровенскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Дэражнэнскай вясковай абшчыны. Вёска гістарычнага рэгіёну Валынь.
Паселішча заснавана ў пачатку 1920-х гадоў як пасёлак для рабочых на здабычы базальта, здзяйснянага ў ваколіцах з 1860 года. Да 1939 года ў складзе Польшчы, Валынскае ваяводства. З 1939 года ў складзе СССР, у 1941-1944 гадах пад нямецкай акупацыяй.
У 1943 годзе фарміраванні УПА здзейснілі некалькі нападаў на прадпрыемства па здабычы базальта і нямецкі гарнізон у вёсцы, паселішча было спалена, загінула каля 600 чалавек. Пра колькасць, прыналежнасць і этнічнасць загінулых і акалічнасці іх гібелі няма адзінай думкі, меркаванні вагаюцца ад забойства 600 цывільных палякаў да гібелі ў баі з байцамі УПА 600 нямецкіх салдатаў і афіцэраў.
У 1944 годзе вёска занята Чырвонай Арміяй. Пасля вайны перайменавана Базальтавэ. У савецкі час адноўлена некалькі будынкаў.
З 1991 года ў складзе незалежнай Украіны. У 2015 годзе большасць жыхароў складалі украінцы, базальт у ваколіцах усё яшчэ здабываюць.