Базо́н (ад прозвішча фізіка Шацьендраната Бозэ[1]) — часціца з цэлым значэннем спіна.
Хвалевая функцыя сістэмы базона сіметрычна адносна перастаноўкі часціц.
Базоны падпарадкоўваюцца статыстыцы Бозэ — Эйнштэйна: у адным квантавым стане можа знаходзіцца неабмежаваная колькасць аднолькавых часціц. Да базона адносяцца: гіпатэтычны гравітон (спін 2), фатон (спін 1), W і Z базоны, мезоны і мезонныя рэзанансы, а таксама антычасціца ўсіх пералічаных часціц.
Для аператараў нараджэння і знішчэння базона выконваюцца камутацыйныя суадносіны: