Базіліка Святога Арханёла Міхаіла (Кракаў)

Базіліка
Касцёл Св. Міхаіла Арханёла і Св. біскупа Станіслава
Kościół św. Michała Archanioła i św. Stanisława Biskupa w Krakowie
франтон касцёла
франтон касцёла
50°02′54″ пн. ш. 19°56′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Кракаў
Канфесія каталіцтва
Епархія парафія Св. Міхаіла Арханёла і Св. біскупа Станіслава
Тып будынка малая базіліка
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Першае згадванне XI стагоддзе
Дата заснавання 1751
Будаўніцтва 17331751 гады
Сайт skalka.paulini.pl (польск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Св. арханёла Міхаіла і прылеглы да яго кляштар паўлінаў — сакральны комплекс у Кракаве (Польшча). Цяпер часта называецца Скалка або на Скалцы.

Паводле легенды, даўней тут стаяла паганская святыня. У XI стагоддзі на ейным месцы паўстаў раманскі касцёл у гонар св. Міхаіла Арханёла, які належаў да створанага кракаўскага біскупства. Шостым па ліку біскупам Кракава быў Станіслаў са Шчапанава, у 1079 годзе за здраду прысуджаны каралём Баляславам II Смелым да смяротнага пакарання. Пазней, аднак, кароль быў выгнаны з краіны, а біскуп Станіслаў прызнаны святым і ў 1253 годзе кананізаваны. Падставай кананізацыі Папа Інакенцій IV назваў цуды, што чыніліся над труной біскупа; яго парэшткі былі перанесены ў кафедру, а касцёл на Скалцы ў дапаўненне да тытула атрымаў імя Св. Станіслава і стаў месцам пілігрымак. Так, у 1270 годзе пілігрымку сюды здзейсніў венгерскі кароль Стэфан V разам з жонкаю і дзецьмі.

У XIV стагоддзі Казімір III Вялікі паставіў гатычную святыню. 25 сакавіка 1471 года на просьбу Яна Длугаша кароль Казімір Ягелончык перадае касцёл айцам-паўлінам.

У 1732 годзе паўстае план перабудовы касцёла ў барочным стылі. Перабудова пачалася ў наступным годзе, стары касцёл быў разбураны дазвання і збудаваны ў камені наноў. У 1734 годзе выкапаныя і перанесеныя косткі Яна Длугаша, які быў пахаваны ў касцёле. Падчас перабудовы з-за фінансавых непаразуменняў некалькі разоў мяняліся будаўнікі, а разам з імі і планаваны выгляд касцёла. 4 ліпеня 1749 касцёл асвечаны, у 1751 кансэкраваны пад тытулам святых Арханёла Міхаіла і біскупа Станіслава. Прызначанае штогадовае свята кансэкрацыі ў трэцюю нядзелю пасля Вялікадня. У 1792 косткі Яна Длугаша перапахаваныя ў касцёльнай крыпце.

Акупацыйныя ўлады ў 1836 годзе стварылі ў кляштары турму для палітычных вязняў. У 1848—1858 года частка кляштарных будынкаў аддадзеная пад кашары для аўстрыйскага войска.

У 1880 годзе архітэктар Тэафіл Жэбраўскі паставіў у крыпце касцёла «труны заслужаных», куды ўрачыста перанесеныя рэшткі Яна Длугаша. У 1889 годзе з ініцыятывы прыёра паўлінаў Амброзія Федаровіча пачынаецца рэстаўрацыя касцёла. 12 красавіка Федаровіч публікуе адозву да ўсіх палякаў «У справе рэстаўрацыі касцёла на Скалцы», дзе заклікае ахвяраваць хоць бы маленькія ўнёскі на рэстаўрацыю святыні.

3 лістапада 1889 касцёл асвечаны з удзелам кардынала Альбіна Дунаеўскага. У 1890 з нагоды сканчэння рэстаўрацыі на фасадзе святыні ўмураваная таблічка з датай. У 1892 на прыступках ля ўваходу змешчаныя імёны ахвярадаўцаў, якія далі найбольшыя сумы на рэстаўрацыю святыні.

Чарговая рэстаўрацыя пачынаецца ў 1927 годзе, хоць цягам усяго папярэдняга перыяду адбываліся дробныя дабудовы і дапаўненні.

У 1940 нацысты вывезлі са Скалкі срэбны залачоны рэлікварый пачатку XVI стагоддзя, на якім быў выяўлены біскуп Станіслаў у пантыфікацыйным строі ў момант уваскрэшання Пятровіна  (польск.).

У 1950 годзе пачынаюцца кансервацыйныя працы. Адноўлены фасад, закладзеная новая тынкоўка, упарадкаваная пляцоўка перад кляштарам і касцёлам, адноўленыя труны заслужаных.

У 1979 годзе касцёл наведаў Папа Ян Павел II. У 2005 годзе з нагоды 750-й гадавіны кананізацыі святога Станіслава Папа Бенедыкт XVI надаў касцёлу тытул малой базілікі.

8 мая 2008 года на дзядзінцу ля касцёла быў асвечаны Алтар трох тысячагоддзяў.

Крыпта заслужаных

[правіць | правіць зыходнік]
Крыпта заслужаных

У 18761880 паводле праекту Тэафіла Жэбраўскага ў скляпеннях касцёла створаны нацыянальны пантэон, у якім пахаваныя славутыя дзеячы польскай культуры і навукі. Адкрыццё пантэона было прымеркаванае да 400-х угодкаў смерці Яна Длугаша. У сучаснай Польшчы ў Крыпце заслужаных штогод 28 лістапада (у гадавіну смерці Станіслава Выспянскага) адбываецца жалобная мша.

У крыпце пахаваныя: