Славутасць | |
Базіліка Ульпія | |
---|---|
![]() | |
41°53′44″ пн. ш. 12°29′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Апаладор Дамаскі |
![]() |
Базіліка Ульпія была грамадскім будынкам у Старажытным Рыме, размешчаным у форуме Траяна. Яна была названа ў гонар імператара Траяна, чыё поўнае імя было Марк Ульпій Траян.
Яна стала найважнейшай базілікай пасля двух старажытных, базілікі Эмілія і базілікі Юліі. З яе будаўніцтвам большая частка палітычнага жыцця перамясцілася з Рымскага форума на форум Траяна. Так працягвалася да будаўніцтва базілікі Максенцыя і Канстанціна.
У адрозненне ад пазнейшых хрысціянскіх базілік, яна не мела рэлігійных функцый; яна была створана для здзяйснення правасуддзя, гандлю і наведвання імператарам. Таксама яна была найбуйнейшай у Рыме, памерам 117 на 55 метраў.
Базіліка Ульпія складалася з вялікага цэнтральнага нефа з чатырма праходамі, падзеленымі шэрагамі калон і апсідамі ў канцах. Калоны і сцены былі з дарагога мармуру; дах, які ўзвышаўся на 50 метраў, была пакрыты пазалочанай бронзавай чарапіцай.
Многія калоны ўсё яшчэ стаяць на сваім месцы, хоць большасць упала. Частка падмурка базілікі знаходзіцца зараз пад вуліцай Віа дэі Форы Імперыялі — шашой, пабудаванай пры Беніта Мусаліні. Увесь будынак быў упрыгожана трафеямі Дакійскай войны, якая праводзілася Траянам.
Пазней яна выкарыстоўвалася Канстанцінам як архітэктурны ўзор для планіроўкі новых хрысціянскіх цэркваў.