Базіліката

Базіліката
італ.: Basilicata
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Vito Bardi[d]
Насельніцтва
  • 547 579 чал. (31 снежня 2020)[2]
Плошча
  • 9 994,61 ± 0,01 км²
Вышыня
над узроўнем мора
633 м
Базіліката на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-77
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка́та (іт. Basilicata) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Рэгіён падзяляецца на 2 правінцыі: Матэру і Патэнцу.

Гара Монтэ Вальтурына

Рэгіён ахоплівае вялікую частку Паўднёвых Апенін. Мяжуе з Апуліяй на поўначы, з Апуліяй і Іанічным морам на ўсходзе, з Калабрыяй на поўдні і Тырэнскім морам і Кампаніяй на захадзе.

Амаль палова тэрыторыі Базілікаты пакрыта горамі. Часткова сюды заходзіць масіў Паліна, найвышэйшы пункт якога — Дольчэдормэ, 2267 м. Тут таксама праходзіць масіў Сірына з вышынямі Монтэ Папа (2004 м), Монтэ Рапара (1764 м) і горная сістэма Мадалена з вяршыняй Монтэ Вальтурына (1836 м). На поўначы рэгіёна размешчаны вулкан Спента.

Раўніны займаюць 8 % тэрыторыі. Вялікая частка з іх прымыкае да марскога ўзбярэжжа. З рэк найбольш значныя Брадана, Базента, Агры, Сіні і Кавонэ.

Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зоне ўзбярэжжа тыпова марскі, і чым далей углыб тэрыторыі, тым больш кантынентальны.

Базіліката была населена людзьмі розных народаў з глыбокай старажытнасці. Адным з народаў былі луканы, ад імя якіх паходзіць гістарычная назва рэгіёна — Луканія. Луканы былі пакораны лацінамі, і рэгіён стаў адной з правінцый Рымскай імперыі.

У Сярэднявеччы рэгіён Базіліката падвергся шматлікім набегам германскіх плямёнаў, готаў і лангабардаў, пасля чаго знаходзіўся пад уладай Візантыі. У 847 г. Базіліката ўвайшла ў склад аўтаномнага княства Салерна, утворанага ў выніку падзелу лангабардскага герцагства Беневента. З XI ст. тэрыторыя рэгіёна ўвайшла ў склад каралеўства Абедзвюх Сіцылій, а затым Неапалітанскага каралеўства.

На працягу ўсёй гісторыі Базіліката заставалася найбяднейшым рэгіёнам Італіі, што спараджала пастаянныя сялянскія паўстанні, мяцяжы і масавыя міграцыі. Базіліката з’яўляецца найбяднейшым рэгіёнам Італіі і сёння.

Зноскі