| ||||||||||||||||||
Байрам-Цуры — горад на поўначы Албаніі каля мяжы з Косава. Адміністрацыйны цэнтр акругі Трапоя, які ўваходзіць у склад вобласці Кукес. Знаходзіцца ў раёне горнага масіву Праклеціе (Паўночна-Албанскія Альпы).
Насельніцтва — 5340 жыхароў (2011).
Горад узнік у 1952 годзе на месцы вёскі Калгецай. Названы ў гонар нацыянальнага героя Албаніі Байрама Цуры (1862—1925).