![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лютага 1983[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Бакары Санья (фр.: Bacary Sagna; нар. 14 лютага 1983, Санс, Бургундыя, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2007—2016).
Бакары Санья згуляў за «Асер» 87 матчаў у чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які выйграў Кубак Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЕФА ў кожным з трох сезонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.
12 ліпеня 2007 года Бакары Санья перайшоў з «Асера» ў лонданскі «Арсенал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які цяпер гуляе за лонданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць турэцкага клуба «Генчлербірлігі», якую «Арсенал» упэўнена выйграў 3:0. У Прэм’ер-лізе Санья зайграў з 1-га тура ў матчы супраць «Фулхэма» («Арсенал» перамог 2:1). Санья ў большасці выпадкаў гуляў правага абаронцу, хоць ён таксама мог згуляць і ў цэнтры, і на левым флангу, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклубніка Эмануэля Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.
3 лютага 2008 года Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эмануэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», калі «Арсенал» выйграў 3:1.
23 сакавіка 2008 года Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасля падачы вуглавога ён відушча прабіў галавой у браму лонданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол не выратаваў «Арсенал» ад паражэння з лікам 1:2.
12 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Санья ў «Манчэстэр Сіці». У маі 2017 года манчэстэрскі клуб абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт ў абаронцам, які заканчваўся ўлетку[3].
У першай палове сезона 2017/18 заставаўся без каманды, а ў лютым 2018 года стаў іграком італьянскага клуба «Беневента»[4]. Па выніках сезона 2017/18 «Беневента» страціў месца ў Серыі A, і Санья пакінуў каманду.
У жніўні 2018 года перайшоў у клуб амерыканскай МЛС «Манрэаль Імпэкт»[5]. У студзені 2020 года абвясціў аб сваім зыходзе з каманды.