Бакача-70 | |
---|---|
італ.: Boccaccio '70 | |
Жанр | кінакамедыя[1], рамантычны фільм і фэнтэзійны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 205 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1962 |
IMDb | ID 0055805 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Бокача-70» (італ.: Boccaccio '70) — італьянскі кінафільм 1962 года. Складаецца з чатырох навел у стылі «Дэкамерона» Джавані Бакача, знятых рэжысёрамі Марыа Манічэлі, Федэрыка Феліні, Лукіна Вісконці і Віторыа дэ Сіка.
Усе навелы злучае агульная тэма — адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Кожная навела з’яўляецца асобным скончаным фільмам.
Заліхвацкая гісторыя пра безжурботную маладую пару, якая прабівае сабе шлях скрозь галечу і самаўпраўнасць працадаўцаў. Гэтая навела не ўключалася ў фільм пры паказе яго за межамі Італіі.
Сюррэалістычная гісторыя (да доктара з велізарнага рэкламнага плаката сыходзіць намаляваная там велізарная жанчына, красуня пераследуе яго; у выніку ён у яе ўлюбляецца) пра неабходнась шанаваць прыгажосць, накіраваная супраць клерыкалізму і ханжаскай маралі.
Гісторыя арыстакратаў, якія нудзяцца ад гультайства, адзіноты і вырашаюць свае праблемы пошукам задавальненняў (муж) або імкненнем знайсці працу (жонка). Зрэшты, у пэўны момант іх пошукі прыводзяць іх адзін да аднога.
Аповяд пра вясковую красуню, якая імкнецца вырвацца з галечы і глухмені і арганізуе з гэтай мэтай «латарэю».