Бакача Бакачына | |
---|---|
Дата нараджэння | 1460 ці 22 жніўня 1466[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1525[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Каміла Бакачына[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бакача Бакачына (італ.: Boccaccio Boccaccino; 1468, Ферара — 1525, Крэмона) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.
Жыццё і творчасць Бакача Бакачына адлюстраваны ў вядомым сачыненні Джорджа Вазары «Жыццяпісы знакамітых мастакоў, скульптараў і архітэктараў». Мастак вывучаў жывапіс у Ферары пад кіраўніцтвам Даменіка Панеці. Затым працаваў у розных гарадах Італіі — перш за ўсё ў Венецыі, Ферары і даўжэй за ўсё ў Крэмоне, дзе заснаваў мастацкую школу і выкладаў; вучнем яго ў ёй быў Бенвенута Тызі (Гарафала).
Найбольш вядомымі працамі Бакача Бакачына з’яўляюцца фрэскі яго пэндзля ў кафедральным саборы Крэмоны (1509—1529) — «Нараджэнне Багародзіцы», і іншыя эпізоды з яе жыцця. Вялікай выразнасцю, яркасцю фарбаў, майстэрствам кампазіцыі і гарманічнасцю пейзажа адрозніваюцца яго «Вяселле св. Кацярыны», «Мадонна з немаўлём і чацвёра святых» (Венецыя, сабор св. Джуліяна), «Мадонна і двое святых» (Крэмона, царква св. Кірыла), «Святое сямейства» (Парыж, Луўр).
Сын Бакача Бакачына, Каміла Бакачына (1501—1546) таксама быў мастаком у Крэмоне і вучыўся майстэрству ў свайго бацькі.