Бакінскі архіпелаг | |
---|---|
азерб. Bakı arxipelaqı | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 11 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Хара-Зіра |
Агульная плошча | 4,6 км² |
Размяшчэнне | |
40°17′ пн. ш. 49°58′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каспійскае мора |
Краіна | |
Бакі́нскі архіпелаг (азерб.: Bakı arxipelaqı) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Каспійскага мора на поўдзень ад Баку. Уваходзіць у склад Азербайджана. Архіпелаг уяўляе групу з невялікіх 11 астравоў, а таксама водмеляў. Найбуйнейшы востраў — Хара-Зіра (Була).
Агульная плошча — каля 4,6 км². Сталага насельніцтва няма.
Каля астравоў вядзецца здабыча нафты і газу. На востраве Бёюк-Зіра працуе маяк.