Балада

Балада «Cerveri de Girona»

Бала́да — драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу.

Беларускія балады

[правіць | правіць зыходнік]

Народныя балады

[правіць | правіць зыходнік]

Слова «балада» паходзіць з правансальскай мовы. У Беларусі падобныя творы спрадвеку звалі «доўгімі», «жаласнымі» або «жыцельнымі» песні. Даследчыкі лічаць, што большасць народных балад, якія фалькларысты сабралі ў вёсках да нядаўняга часу, былі прыдуманы ў народзе да 17 ст. У 17 ст. адбываецца згасанне баладнай творчасці, пачынае развівацца песенная лірыка. Такія аўтары, як Р. М. Кавалёва, В. К. Каратай, Т. В. Лук'янава, Г. А. Жэгала дзеляць балады на шэраг відаў:

  • Міфалагічныя балады. Іх сюжэты найбольш старажытнага, міфалагічнага паходжання. Найболей распаўсюджаны сюжэт — ператварэнне гераіні (маці, дачкі, нявесты, жонкі) у птушку (ластаўку, зязюлю, салавейку), радзей — у кветку, дрэва, камень, рэчку інш.[1].
  • Рытуальныя балады. Іх сюжэт найчасцей — пакаранне персанажа з наступным забойствам, ператварэннем. Верагодна, тут адбілася памяць пра ахвярапрынашэнні язычніцкім багам.
  • Балады з загадкамі. Персанаж павінны адгадаць шэраг загадак каб атрымаць узнагароду.
  • Казачныя і легендарныя балады. У іх сустракаюцца сюжэты, характэрныя для народных казак. З той толькі розніцай, што балады, у адрозненні ад казак, канчаюцца трагічна.
  • Карагодна-гульнявыя балады.
  • Гістарычныя балады.
  • Навелістычныя балады.

Сярод міфалагічных балад найболей цікавы сюжэт, дзе дзяўчына і хлопец пабраліся шлюбам. А потым, даведаўшыся, што яны — сястра і брат, засумавалі і ператварыліся ў кветку, вядомую сёння як брат-сястрыца. З сястры атрымаўся сіні колер гэтай двухкаляровай кветкі, з брата — жоўты. У іншай баладзе дзеці ператвараюцца ў кветку з-за таго, што бацька праганяе іх з дому:

"
– А пайдзём мы ў лясок,
А сядзем мы пад кусток,
Абернемся травіцай,
Як брацік з сястрыцай.
На братульку жоўты цвет,
На сястрыцы сіненькі,
Яны плачуць сільненька.

"

Прыкладам казачнай балады можна прывесці наступную:

"
У караля пасярод двара
Стаіць мора шырокае,
На тым моры зялёны явар.
Загадаў кароль загадачку:
- Хто гэта мора пераплыве,
Зялёны явар перарубае,
За таго аддам сваю дачку...

"

Далей, паводле сюжэта, ніхто не можа пераплыць мора і перарубаць явар. Раптам з'яўляецца шэры воўк. Ён пераплывае мора, перарубае явар і атрымлівае каралеўскую дачку, якая пасля гэтага дужа гаруе. Такі сюжэт наогул часта сустракаецца ў казках («Прыгажуня і пачвара», пазней экранізаваная The Walt Disney Company; «Павучы жаўрук скакун» Братоў Грым, беларускія казкі «Царэвіч-рак», «Аб рачку»). Але, калі ў казках жаніх-пачвара ператвараецца ў прыгожага прынца, то балада канчаецца менавіта трагічна.

Аўтарскія балады

[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская балада ХХ ст. адлюстроўвала рэальнае жыццё чалавека, яна стала важным сродкам паказу яго гераічных учынкаў («Астрожнік» П. Труса, «Машыніст» А. Дудара і інш.). Асаблівага росквіту дасягнула балада падчас Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці А. Куляшова («Балада аб чатырох заложніках», «Маці», «Камсамольскі білет»). Вядомыя балады М. Танка («Балада пра партызана Дубягу», «Антон Нябаба»), А. Вялюгіна («Балада аб уральскім танку»), Н. Гілевіча («Балада пра чырвоны каснічок») і інш. Плённа развіваюцца розныя жанравыя разнавіднасці балады. Цэлую кніжку своеасаблівых гістарычных балад напісаў Я. Сіпакоў («Веча славянскіх балад»). А. Лойка надрукаваў кнігу «Балады вайны і міру», В. Вітка — «Мінскія балады», Р. Барадулін — вершаваны цыкл «Біблейскія балады». Асобныя нізкі балад публікуе В. Шніп. Існуюць сказавыя балады («Кастусь Каліноўскі» П. Броўкі), балады песеннага тыпу («Надзя-Надзейка» П. Броўкі), партрэтныя («Герой» П. Панчанкі), псіхалагічныя («Юнак быў з-пад Слоніма родам» А. Лойкі) і інш.

Зноскі

  1. Народныя балады(недаступная спасылка)