Баламбер | ||||
---|---|---|---|---|
лац.: Balamber | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне | 313 | |||
Смерць | 378 | |||
Жонка | Vadamerca[d] |
Баламбер (лац.: Balamber) — цар гунаў другой паловы IV стагоддзя.
Баламбер згадваецца толькі ў гісторыка Іардана у яго працы «Гетыка». Ён расказвае, што Баламбер з войскам напаў на остготаў і неўзабаве скарыў іх. Сярод прычын гэтага нападу Іардан называе вестку пра раненне караля остготаў Германарыха і ўкрыжаванне Віцімірам караля антаў Божа з сынамі і сямюдзесяццю старэйшынамі[1].
Аднак па думцы Е. Ч. Скржынскай, звесткі пра Баламбера здаюцца гістарычна малаімавернымі, бо ёсць сур'ёзныя разыходжанні з аповедам «Рымскай гісторыі» Аміяна Марцэліна[2].