Балатнакве́тнік, Німфейнік[1][2] (Nymphoides) — род кветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae).
Шматгадовыя травяністыя водныя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы доўгія, дасягаюць паверхні вады. Лісце шчыльнае, скурыстае, плавае на паверхні вады. Кветкі на доўгіх кветакносах, жоўтага або белага колеру, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.
Род налічвае каля 25[2] відаў (34 віды[3]), распаўсюджаных пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах абодвух паўшар’яў. Ва ўмераным поясе, у т.л. на тэрыторыі Беларусі на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне сустракаецца балатнакветнік шчыталісты (Nymphoides peltata)[2].
Растуць у стаячай вадзе заток азёр і рэк, старыцах, сажалках.
Зноскі