Балаш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Vhaləhş/Валахш | |||||||
![]() Манета, адчаканеная пры Балашы | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пероз | ||||||
Пераемнік | Кавад I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | V стагоддзе | ||||||
Смерць | 488 | ||||||
Род | Сасаніды[d] | ||||||
Бацька | Яздгірд II[d] | ||||||
Маці | Diang of Persia[d] | ||||||
Веравызнанне | зараастрызм | ||||||
![]() |
Балаш (Vhaləhş/Валахш)— цар персідскі з 484 па 488 года, васямнаццаты ў дынастыі Сасанідаў.
Брат і пераемнік Пероза, які загінуў у вайне з эфталітамі. Балаш змог арганізаваць эфектыўны адпор эфталітам, прымусіўшы іх да мірных перамоў, і ўварваўся ў Арменію. Мір з Арменіяй звёў яе да ўзроўню персідскай правінцыі, у якой жорстка душыўся зараастрызм і падтрымліваліся правы хрысціян. Арменія цяпер кіравалася намеснікам цара. На працягу ўсяго свайго валадарання Балаш знаходзіўся ў вялікай залежнасці ад кіраўніка Сакастана Зарміхра і кіраўніка Рэя Міхрана, якім і належала рэальная ўлада.
Калі праз некалькі месяцаў кіравання Балаша падняў мяцеж Зарэх, сын Пероза, Балаш здушыў супраціўленне і пакараў пляменніка смерцю. Аднак Балаш не выстаяў супраць другой змовы, на чале якой апынуўся другі пляменнік, Кавад I. Кавад пры дапамозе эфталітаў зрынуў Балаша, які быў аслеплены і неўзабаве памёр.