Балгарскі алфавіт

Кірылічныя
алфавіты
Славянскія:
Беларускі
Балгарскі
Сербскі
Македонскі
Рускі
Украінскі
Неславянскія:
Казахскі
Кыргізскі
Малдаўскі
Мангольскі
Таджыкскі
Гістарычныя:
Стараславянская азбука
Румынская кірыліца
* Азначаны толькі афіцыйныя
алфавіты дзяржаў.
Падрабязней тут.

Балга́рскі алфаві́ткірылічны алфавіт балгарскай мовы. Уключае 30 літар — у параўнанні з рускім (самым падобным з балгарскім), у ім няма літар Ы, Э і Ё:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н
О о П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ь ь
Ю ю Я я

Найбольш істотныя адрозненні балгарскага алфавіта ад рускага заключаюцца ў тым, што:

  • літара Е абазначае галосны гук [ɛ];
  • літара Щ чытаецца як ШТ;
  • літара Ъ абазначае спецыфічны кароткі галосны гук (падобны на шва), які можа быць як ненаціскным [ɐ] (мъжа), так і націскным [ɤ̞] (път).

Балгарская стала ў VIII стагоддзі першай пісьменнай славянскай мовай, пры гэтым для запісу выкарыстоўвалася глаголіца. Пазней глаголіца была заменена кірыліцаю.

Балгарская клавіятурная раскладка

Уведзены ў Расіі ў 1708 грамадзянскі шрыфт быў прыстасаваны да балгарскай мовы к канцу XVIII стагоддзя. Пазней ужываліся розныя варыянты кірылічнага алфавіта, а к 1870 году найбольш распаўсюджаным стаў алфавіт з 32 літар, прапанаваны Марынам Дрынавым.

Рэформа 1945 года адмяніла дзве літары, яць Ѣ [æː] (т. зв. «Е двойно» — «Е двайное») і юс вялікі Ѫ [ɔ̃] («голям юс»). Яць быў заменен на я ці е, што стварыла яцеву граніцу, юс вялікі — на ъ. Рэформа 1945 года выключыла таксама літары ъ і ь на канцы слоў (у адрозненне ад рускай дарэформеннай арфаграфіі, дзе нямым быў толькі канцавы ъ, у балгарскай пісьменнасці нямым быў і ь, бо канцавыя зычныя зацвярдзелі: градъ — сучасн. град, царь — сучасн. цар).

Практычная транскрыпцыя на рускую мову

[правіць | правіць зыходнік]

Пры перадачы балгарскіх імён уласных (перш за ўсё імён і тапонімаў) на рускую мову выкарыстоўваюцца наступныя правілы[1].

Усе літары, акрамя «й, щ, ъ, ь» застаюцца без змен: Владая, Ясеновец, Гложене.

  • щ → шт: Пещера → Пештера
  • ъ → ы: Търново → Тырново
    • Але:
    • ъ → и у пачатку слоў: Ъглен → Иглен
    • ъ → о у словах з коранем «българ-»: Българско → Болгарско, Българово → Болгарово
    • ъ → е у словах з коранем «първ-»: Първомай → Первомай (горад)
    • ъ → о, у у словах з іншымі каранямі: Гълъб → Голубь; Ъгъл — Угол; Лъчезар — Лучезар
    • ъ → е у словах пасля літар ж, ш і ц[2]
    • ъ у канцы асабістых імён паміж зычнымі — прапускаецца Александър — Александр, Димитър — Димитр[2]
  • ьо → ё (у іншых выпадках ь не сустракаецца): Гроздьово → Гроздёво, Бельово → Белёво, Бракьовци → Бракёвци
  • й:
    • йо → ё у сярэдзіне слоў: Змейово → Змеёво
      • выключэнні: імя Панайот → Панайот[2]
    • йо → йо у пачатку слоў: Йововци → Йововци
    • й → й у астатніх выпадках (г. зн. пасля галосных): Ивайло → Ивайло

Акрамя таго, пры перадачы геаграфічных назваў, якія складаюцца з некалькіх слоў, усе словы пішуцца з вялікай літары і праз злучок. Напрыклад: Царев дол → Царев-Дол.

Заўвага.

Для правільнай транскрыпцыі на беларускую мову неабходна ведаць месца націску. Націск у балгарскай мове рухомы і можа не супадаць з інтуітыўным для носьбітаў беларускай мовы.

  1. Гиляревский Р. С., Старостин Б. А. Иностранные имена и названия в русском тексте: Справочник. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Высшая школа, 1985
  2. а б в Транскрипция с болгарского языка на русский