Балкарцы (аланла) | |
![]() | |
Балкарская сям'я кан. XIX - пач. XX ст.
| |
Агульная колькасць | 112 924 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія |
Мова | балкарская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | кумыкі, караімы, крымскія татары, карачаеўцы |
Балка́рцы (саманазва аланла) — цюркскі народ, карэнныя жыхары Паўночнага Каўказа. Жывуць пераважна ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія). Асобныя групы балкарцаў жывуць у Турцыі і краінах Цэнтральнай Азіі. Агульная колькасць у Расіі (2010) — 112 924 чалавек.[1]
Гавораць на балкарскай мове кыпчацкай (заходняй) падгрупы цюркскай групы алтайскай сям’і. Захоўваецца нязначнае дыялектнае чляненне. Пісьмо на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.
Асноўны традыцыйны занятак — адгонная жывёлагадоўля (дробнае і буйна рагатае быдла, коні); займаліся таксама пашавым тэрасавым земляробствам, паляванне. Рамёствы: апрацоўка воўны, ткацтва (у жанчын); апрацоўка металу, скуры, драўніны (у мужчын). Традыцыйнае жытло — каменная сакля з плоскім земляным дахам альбо 2-скатным дахам.