Балтазар ван дэр Аст | |
---|---|
Род дзейнасці | батанічны ілюстратар, мастак |
Дата нараджэння | 1593[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 сакавіка 1657[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Балтазар ван дэр Аст (нідэрл. Balthasar van der Ast; каля 1593, Мідэлбург — 1657, Дэлфт) — нідэрландскі мастак і малявальшчык.
Нарадзіўся ў Мідэлбургу, у сям’і гандляра поўсцю. Яго нараджэнне не было зафіксавана, але праз гады, у чэрвені 1618 года, пазоў брата Якаба паказаў, што Балтазару ў той час было 25 гадоў, запісаўшы дату нараджэння ў 1593 ці 1594 годзе. Пасля смерці бацькі ў 1609 годзе Балтазар пераехаў да сваёй старэйшай сястры Марыі, якая была замужам за Амброзіусам Босхартам Старэйшым. Балтазар вучыўся ў яго маляваць нацюрморты i ў яго раннiх работах выразна адчуваецца ўплыў Босхарта. У сваю чаргу, трое сыноў Амброзіуса Босхарта, Амброзіус Малодшы (1609—1645), Ёханэс (прыкладна 1612/13-1628 ці пазней) і Аўраам (1606—1683/84) навучаліся ван дэр Астам пасля смерці іх бацькі. Разам гэтую групу мастакоў часам называюць «дынастыяй Босхарта».
З 1619 г. жыў ва Утрэхце, дзе быў прыняты ў гільдыю св. Лукі. Мяркуецца, што ў Аста вучыўся Ян Давідс дэ Хем. У лютым 1633 года ён ажаніўся з Маргрыетай Янс ван Бюерэн. У іх было двое дзяцей, Марыя і Алена.
Балтазар ван дэр Аст памёр у снежні 1657 года ў Дэлфце і пахаваны ў мясцовай царкве.
Першая самастойная карціна Аста датуецца 1610 годам. Маляваў перш за ўсё нацюрморты з кветкамі, казуркамі, слімакамі і садавіной, прасторавае размяшчэнне якіх і кампазіцыя нагадваюць працы Яна Брэйгеля (1568—1625).