Балцінаўскі край | ||||
---|---|---|---|---|
лат.: Baltinavas novads | ||||
![]() | ||||
|
||||
Цэнтр: | Балцінава | |||
Плошча: | 185 км² | |||
Насельніцтва (2015): | 1085 чал. | |||
Шчыльнасць: | 6,86 чал./км² | |||
Старшыня думы: | Лідзія Сіліня | |||
Сайт | www.baltinava.lv |
Балцінаўскі край (лат.: Baltinavas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Латгалія.
Мяжуе з Вілякскім, Балвскім, Карсаўскім краямі Латвіі і з Пскоўскай вобласцю Расіі. Не мае валаснога падзелу.
Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 1085 чалавек. Плошча краю займае 185 км ².
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Балвскага раёна.