Бальзамі́н дробнакветны[1], Бальзамін дробнакветкавы[2] (Impatiens parviflora) від кветкавых раслін з роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).
Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 30—60 см з вострапілавата-зубчастым лісцем з залозкамі на зубчыках, блякла-жоўтымі з чырвонымі плямінамі кветкамі памерам да 1 см, па 4—5 на стаячых кветаножках, якія выходзяць з пазух лісця. Чашачка кветкі складаецца з трох чашалісцікаў, адзін відазменены ў прамую, радзей увагнутую шпорку. Сцябло голае, часам разгалінаванае. Плод — струкападобная каробачка. Ад дотыку спелы плод трэскаецца с лёгкім гукам раскідваючы насенне.
Паходзіць з Сярэдняй Азіі, з XIX стагоддзя распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з батанічных садоў. На тэрыторыі Беларусі адзін з найбольш распаўсюджаных небяспечных заносных відаў, добра натуралізаваўся у прыродных супольнасцях. Расце па берагах рэк, азёр, на засмечаных мясцінах. Любіць урадлівую глебу і вільготныя, цяністыя мясціны. Цвіце ў ліпені—жніўні.
З’яўляецца атрутнай раслінай. Злоснае пустазелле. Хімічны склад дастаткова не вывучаны, але вызначана, што лісце і сцябло маюць седатыўнае, гіпатэнзіўнае, кроваспыняльнае дзеянне.