Бамір Топі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Bamir Topi | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Салі Берыша | ||||||
Папярэднік | Альфрэд Майсіу | ||||||
Пераемнік | Буяр Нішані | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 красавіка 1957[1] (67 гадоў) |
||||||
Жонка | Teuta Topi[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Партыя |
Дэмакратычная партыя Албаніі Новы дэмакратычны дух |
||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ба́мір Міртэза Топі (алб.: Bamir Myrteza Topi [baˈmiɾ ˈtɔpi]; 24 красавіка 1957, Тырана, Албанія) — прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіу.
Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996—1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.
Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987—1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.