Баміян
| ||||||||||||||
Баміян (дары: بامیانبامیان Bāmiyān) — горад у цэнтральнай частцы Афганістана, сталіца правінцыі Баміян. Размешчаны ў аднайменнай даліне, якая знаходзіцца прыкладна за 200 км на паўночны захад ад Кабула, на рацэ Баміян, якая адносіцца да басейна ракі Кундуз.
Баміянская даліна гістарычна служыла гандлёвым калідорам, бо з'яўляецца адзіным зручным праходам праз горную сістэму Гіндукуш[1]. Першыя паселішчы ўзніклі ў даліне яшчэ да новай эры. У I—II стагоддзях у даліне былі заснаваныя будысцкія манастыры, якія захаваліся да VIII стагоддзя. У перыяд з II па V стагоддзе ў даліне былі збудаваныя (высечаны ў скале) гіганцкія статуі Буды[2].
Баміян атрымаў сусветную вядомасць у 2001 годзе, калі гэтыя статуі, нягледзячы на пратэсты многіх краін, у тым ліку мусульманскіх, былі разбураныя талібамі. У лістападзе таго ж года талібы былі вымушаныя пакінуць горад у выніку наступлення войскаў Паўночнага альянсу.