«Банды Нью-Ёрка» (англ.: Gangs of New York) — амерыканская гістарычная драма рэжысёра Марціна Скарсэзэ, сцэнарый якой вольна заснаваны на аднайменнай кнізе Герберта Осберы. Прэм’ера фільма адбылася 9 снежня 2002 года. Гэта першае супрацоўніцтва рэжысёра Марціна Скарсэзэ і амерыканскага акцёра Леанарда Дзі Капрыа і другая сумесная праца Скарсэзэ і англійскага акцёра Дэніела Дэй-Льюіса, адзначанага за сваё пераўвасабленне прэміяй BAFTA і ўзнагародай Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорі «Найлепшы акцёр», а таксама напінацыямі на «Оскар» і «Залаты глобус».