Банк Англіі | |
---|---|
![]() |
|
Штаб-кватэра | Лондан, Вялікабрытанія |
Каардынаты | 51°30′51″ пн. ш. 0°05′19″ з. д.HGЯO |
Дата заснавання | 27 ліпеня 1694 года |
Прэзідэнт (старшыня) |
Мервін Кінг |
Валюта | Фунт стэрлінгаў |
Базавая ўліковая стаўка |
0,5 % 18 сакавіка 2009 года |
Вэб-сайт | www.bankofengland.co.uk |
Банк Англіі (англ.: Bank of England, афіцыйная назва англ.: Governor and Company of the Bank of England) — першапачаткова быў арганізаваны ў 1694 годзе як прыватны банк, і толькі пасля нацыяналізацыі ў 1946 годзе[1] стаў «публічнай арганізацыяй, якая цалкам належыць ураду».[2] Выконвае функцыі цэнтральнага банка Злучанага Каралеўства. Банк арганізуе працу Камітэта па грашовай палітыцы, які адказвае за кіраванне крэдытна-грашовай палітыкай краіны. Банк быў заснаваны ў 1694 г. па Акце Парламента ў якасці банка Урада Англіі. З таго часу і па цяперашні час ён з'яўляецца банкам Урада Вялікабрытаніі. Архітэктар будынка — Джон Соўн (пасля перабудавана Гербертам Бейкерам).