Банкруцтва

Банкруцтва (ням.: Bankrott ад італ.: banca rotta — зламаная лаўка) — няздольнасць кампаніі, прадпрыемства ці прадпрымальніка плаціць крэдыторам па сваіх даўгавых абавязацельствах з-за адсутнасці сродкаў. Рашэнне аб банкруцтве прымае суд па просьбе саміх юрыдычных ці фізічных асоб (добраахвотная ліквідацыя) ці паводле патрабавання іх крэдытораў (прымусовая ліквідацыя). Пасля судовага рашэння банкрут спыняе эканамічную дзейнасць, а яго маёмасць прадаецца для выплаты даўгоў. Пагашаць даўгі можа і калектыў прадпрыемства-банкрута. У гэтым выпадку маёмасць прадпрыемства пераходзіць у калектыўную ўласнасць яго работнікаў.