| ||||||||||||||||
Банэ — горад на захадзе Ірана, у правінцыі Курдыстан. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Банэ. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад правінцыі. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Курдыстана, у горнай мясцовасці, на вышыні 1502 метраў над узроўнем мора. Размешчаны прыблізна за 125 км на паўночны захад ад Сенендэджа, за 485 км на захад ад Тэгерана.