Баніфацый IX | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Bonifacius PP. IX | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Урбан VI | ||||||
Пераемнік | Інакенцій VII | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
1356[1] |
||||||
Смерць |
1 кастрычніка 1404[3] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | NN Tomacelli[d][5] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | невядома | ||||||
Кардынал з | 1381 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баніфацый IX (лац.: Bonifacius PP. IX, свецкае імя: П’етра Тамачэлі, італ.: Pietro Tomacelli; каля 1350, Казаранела, Неапалітанскае каралеўства — 1 кастрычніка 1404, Рым) — Папа Рымскі з 2 лістапада 1389 г. да 1 кастрычніка 1404.
П’етра Тамачэлі паходзіў з Неапаля. Быў кардыналам-дыяканам Сан-Джорджыё-ін-Велабра з 1381 года. Праз некалькі гадоў пасля абрання Баніфацыя на трон Святога Пятра ў Авіньёне быў абвешчаны Папай пераемнік Клімента VII —- Бенедыкт XIII. Раскол не толькі працягваўся, але яшчэ больш паглыбляўся. На баку авіньёнскіх Пап былі каралеўскія двары Францыі, Неапалю, Шатландыі, збольшага Германіі. Папу, які прабываў у Рыме, падтрымлівалі Англія, Партугалія і Венгрыя. Іншыя краіны захоўвалі нейтралітэт. Баніфацый IX не зрабіў нічога, каб ліквідаваць схізму. У перыяд яго пантыфіката квітнелі непатызм, гандаль індульгенцыямі і курыяльны бюракратызм, які далёка зайшоў. У 1391 годзе ў Рыме адбылася кананізацыя Брыгіты Шведскай.