| ||||||||||||||
Баніяс[1] — горад і порт у мухафазы Тартус на паўночным захадзе Сірыі.
Размешчаны за 55 км на поўдзень ад Латакіі і за 35 км на поўнач ад Тартуса, на вышыні 9 м над узроўнем мора. Праз горад працякае невялікая рака Баніяс, якая ўпадае ў Міжземнае мора. У раёне порта знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод.