Бар

Бар у Нью-Хэйвене
Усярэдзіне бара ў Катумбе

Бар — піцейная ўстанова, у якой прадаюцца і спажываюцца алкагольныя напоі, у асноўным піва, спіртныя напоі і гарэлка. Большасць бараў з’яўляюцца папулярнымі месцамі сустрэч. Як правіла адчыняюцца ў канцы дня і заканчваюць працу пад раніцу, некаторыя працуюць даўжэй. Афармляе заказ напояў бармэн. Бар таксама можа быць папулярным месцам для сустрэч падчас выезду ў горад у дзённы час. Шмат бараў прысутнічаюць у начных клубах, дыскатэках і іншых забаўляльных месцах, такіх як більярд, дартс і інш.

Іншыя значэнні і сацыяльныя функцыі бар прымае ў краінах Міжземнамор’я, напрыклад у Італіі, Іспаніі або Грэцыі гэта як правіла невялікі харчовы аддзел, які больш адпавядае французскаму кафэ, якое маецца практычна на кожнай вуліцы горада. Тут, як правіла, п’юць эспреса і капучына, шляхам сталага перагляду бягучых падзей у прэсе і абмену апошнімі навінамі з суседзямі.