Баранет (англ.: Baronet) — уладальнік спадчыннага арыстакратычнага тытула, які выдаецца Брытанскай Каронай, званага баранецтвам.
Практыка ўзвядзення ў баранецкую годнасць была ўведзена каралём Якавам I у 1611 годзе для атрымання грошай.
Слова "баранет" - памяншальнае ад пэрскага тытула "барон". Месца баранета ў феадальнай іерархіі - паміж баронам і рыцарам.
Баранецтва ў сістэме англійскіх арыстакратычных тытулаў унікальна па трох прычынах:
- гэта спадчынны арыстакратычны тытул, але ён не дае правоў пэрства і ніколі не даваў уладальніку месца ў Палаце лордаў брытанскага парламента;
- зварот да баранета, як і да рыцара - "Сэр", але баранецтва не з'яўляецца рыцарскім ордэнам;
- жанчына, якая з'яўляецца баранетам у сваім праве, гэтак жа, як і жанчына - кавалер рыцарскага ордэна, мае ў англійскім арыстакратычным этыкете найменне "Дама" (англ.: Dame — гэта значыць "шаноўная дама" у адным са сваіх значэнняў); жонка баранета гэтак жа, як і жонка рыцара, звычайна завецца "Лэдзі".