Барбарыс звычайны | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Berberis vulgaris L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Барбары́с звычайны[3], кіслец, кіслянка[4][5][6][7] (Berberis vulgaris) — кустарнік, від кветкавых раслін роду Барбарыс (Berberis) сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae)[8].
Барбарыс звычайны — лістападны, высокі, моцна галінасты, калючы куст, вышынёй да 3 м, з паўзучымі, драўнянымі карэнішчамі[8]. Веерападобная крона складаецца са шматликих стволікаў, якія кампактна сабраны ля аснавання куста[8]. Парасткі рабрыстыя прамастойныя або дугападобныя, жаўтлявыя або жаўтлява-пурпурныя, пазней бялёса-шэрыя. Кара бура-шэрая[8].
Пупышкі даўжынёй да 1 мм, вострыя, голыя, акружаныя пашыранымі похвамі лісця. На скарочаных парастках развіваюцца нармальнае лісце, на падоўжаных замест лісця — калючкі. Лісце — чарговае тонкае, зваротна-яйкападобнае або эліптычнае, даўжынёй да 4 см, шырынёй 2 см, да аснавання клінавата звужанае, з закругленай, радзей некалькі завостранай верхавінай, дробна- і востра-зубчата-пільчатае, на кароткіх хвосціках. Калючкі у ліку 3-5, звычайна 3-, радзей 5-раздзельныя, даўжынёй 1-2 см[8].
Пэндзлі 15-25-кветкавыя, даўжынёй да 6 см, павіслыя. Кветкі — жоўтыя, духмяныя, дыяметрам 6-9 мм. Кожная кветка мае па шэсць зваротна-яйкападобных Чашалісцікаў і пялёсткаў. Ля аснавання кветкі — ярка-аранжавыя нектарнікі. Песцік адзін, тычынак мноства. Формула кветкі: [8][9].
Плод — ягада, даўгавата-эліптычная, ярка-чырвоная ці пурпурная, даўжынёй да 12 мм, мае кіслы смак. Плады сабраныя ў гронкі[8]. Вага аднаго плоду — да 0,35 г[8]. Семачкі даўжынёй 4-5 мм, некалькі пляскатыя і звужаныя ў верхняй частцы. У 1 кг 83300 семачак; вага 1 тысячы штук насення 11-13 г.
Цвіце ў красавіку — маі. Плады спеюць у верасні — кастрычніку.
Зверху ўніз:
Лісце і бутоны. Лісце (ніжні бок). Кветкі (павялічана). Плады. |
Натуральны арэал віду — Пярэдняя Азія, Закаўказзе, Цэнтральная, Усходняя і Паўднёвая Еўропа.
У Расіі расце ў еўрапейскай часткі, пераважна ў лесастэпавай зоне, на Паўночным Каўказе.
Расце на ўзлесках, схілах, лужках; у гарах даходзіць да 2000 м. Аддае перавагу светлым і сухім участкам. Сустракаецца таксама на мелавых агаленнях і рачных галечніках.
Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Адзіны дзікарослы від роду ў Беларусі, расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках).
Барбарыс звычайны (як і шэраг іншых відаў) з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржавага грыбка Puccinia graminis, які выклікае сцеблавую (лінейную) іржу збожжавых культур. У сувязі з гэтым вырошчванне барбарысу паблізу збажыны недапушчальна.
Народныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў[8].
Усе часткі расліны ўтрымліваюць ізахіналінавыя алкалоіды, галоўны з якіх берберын, а лісце — вітаміны C, E, каратыноіды, арганічныя кіслоты[10] (яблычную, лімонную, віннакаменную), мінеральныя солі, а ў перыяд плоданашэння — эфірны алей[11].
Шырока культывуецца ў садах і на дачных участках. Характэрны прыгожай круглявай формай кроны, масавым цвіценнем на працягу амаль трох тыдняў. Асабліва дэкаратыўны восенню, у пладах. Прыдатны для стварэння цяжкапраходных жывых загароджаў, у тым ліку стрыжаных.
Каштоўная харчовая расліна. У ежу ўжываюць спелыя плады. Сушаныя молатыя або стоўчаныя плады барбарысу выкарыстоўваюць як заправу для мясных страў і супоў з бабовых[12]. Для прамысловай перапрацоўкі выкарыстоўваюцца ў асноўным ягады безнасеннай разнавіднасці (Berberis vulgaris var. asperma). Маладое лісце выкарыстоўваюць замест шчаўя у зялёных шчах .
Раней барбарыс звычайны шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, Berberis thunbergii.
Ягады даюць добрую фарбу для афарбоўвання скур і воўны ў лімонна-жоўты колер.
Драўніна цвёрдая, з шырокай ярка-жоўтай абалонаю, ужываецца для вырабу шавецкіх цвікоў і на такарныя вырабы.
Меданос. Мёд з барбарысу залаціста-жоўтага колеру, прыемнага водару і далікатнага салодкага смаку[13].
Як лекавая расліна вядомы са старажытных часоў, у Старажытным Вавілоне і Старажытнай Індыі[11].
Лекавай сыравінай з’яўляюцца лісце (лац.: Folium Berberidis) і корань (Radix Berberidis) барбарыса звычайнага[8]. Лісце нарыхтоўваюць у час бутанізацыі і цвіцення; корні — ранняй вясной да распускання пупышак або ўвосень пасля паспявання пладоў[10].
Настойка з лісця барбарыса валодае кровесупыняючым (павышае згусальнасць крыві) і жоўцегонным дзеянне[8] м. Прэпараты барбарыса стымулююць скарачэнне мускулатуры, звужваюць сасуды асобных органаў, выклікаюць паніжэнне тонусу жоўцевага пузыра, валодаюць болесуцішальным і супрацьзапаленчым дзеяннем. Берберын, які вылучаюць з барбарысу, ужываецца ў навуковай медыцынскай практыцы. Ён выкарыстоўваецца пры лячэнні захворванняў жоўцевага пузыра — халецыстыту і жоўцевакаменнай хваробы, а таксама некаторых злаякасных пухлін [11].
У народнай медыцыне і гамеапатыі барбарыс выкарыстоўваецца як кровесупыняючы сродак, а таксама пры захворваннях нырак, печані, мачавых шляхоў, а таксама як патагоннае. Экстракт з лісця барбарыса вядомы як кровесупыняючы сродак пры жаночых захворваннях[8][11].
Від Барбарыс звычайны ўваходзіць у род Барбарыс (Berberis) трыбы Berberideae падсямейства Berberidoideae сямейства Berberidaceae порядка Казяльцовакветныя (Ranunculales).
яшчэ 1 падсямейства (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 11—14 родаў | |||||||||||||||
сямейства Барбарысавыя | трыба Berberideae | від Барбарыс звычайны | ||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Berberidoideae | род Барбарыс | ||||||||||||||
яшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1 трыба (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ ад 450 да 600 відаў | ||||||||||||||
У рамках віду існуе шэраг формаў[14]:
Можа, гонкі ён, як хвоя? |
Алена Церашкова. «Барбарыс».[15] |
Алена Церашкова напісала жартаўлівы дзіцячы верш пра барбарыс.