Барвенак | |||||||||||||||||||
Барвенак вялікі (Vinca major) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Vinca L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Pervinca Mill.
| |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Барве́нак[1] (Vinca) — род кветкавых раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Невялікія вечназялёныя ці лістападныя травяністыя расліны і паўкусты з ляжачымі або прыўзнятымі сцёбламі даўжынёй да 1 м, якія лёгка ўкараняюцца. Лісце супраціўнае, эліпсоіднае або яйцападобнае, з суцэльным краем, часта скурыстае, на кароткіх чаранках. Кветкі сінія, фіялетавыя, ружовыя або белыя, адзіночныя ў пазухах лісця. Плод — двухцыліндрычная шматнасенная лістоўка.
Адрозніваецца 7[2] (5[3]) відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі здзічэлы барвенак малы (Vinca minor)[4] расце на старых могілках, у садах і парках; інтрадукаваныя барвенак травяністы (Vinca herbacea) і барвенак вялікі (Vinca major).
Усе віды — рэлікты трацічных лясоў[5]. Ценевынослівыя і засухаўстойлівыя расліны.
Некаторыя віды — дэкаратыўныя і лекавыя расліны[5].
Род Барвенак уваходзіць у трыбу Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).
яшчэ 4 падсямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 родаў | ||||||||||||||
сямейства Кутровыя | трыба Vinceae | ||||||||||||||
5 відаў | |||||||||||||||
парадак Гарычкакветныя | падсямейства Rauvolfioideae | род Барвенак |
|||||||||||||
яшчэ 4 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 8 трыб (па Сістэме APG II) |
||||||||||||||
Паводле даным сайта Каралеўскіх батанічных садоў К'ю род налічвае 5 відаў:
Вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны (выкарыстоўваюцца для бардзюраў і рабатак). Лекавыя (гіпатэнзіўны і вяжучы сродак) расліны. Ядавітыя (маюць алкалоіды вінкамін , пубесцын , мінарын).