У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Барвінак .
Барве́нак малы [ 1] (Vinca minor ) — від кветкавых раслін з роду Барвенак (Vinca ) сямейства Кутровыя (Apocynaceae ).
Барвенак малы, барвінак[ 2] , барвінец[ 3] [ 4] .
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Шматгадовыя вечназялёныя травяністы расліны або паўкусцікі вышынёй 30—60 см. Сцёблы ляжачыя, галінастыя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, скурыстае, бліскучае, з суцэльным гладкім краем і завостранай верхавінкай, на кароткіх чаранках. Верхні бок ліста цёмна-зялёнага колеру. Кветкі сіняга колеру, на прамастойных галінках вышынёй 10—20 см у пазухах лісця. Плод — сухая лістоўка цыліндрычнай формы.
Ядавітая расліна.
Радзімай расліны з’яўляецца Еўропа і Малая Азія . Распаўсюдзілася на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі . Мезафіт. Патрабавальная да якасці глебы , не патрабавальная да асвятлення. Цвіце ў маі —чэрвені .
Від Барвенак малы ўваходзіць у род Барвенак (Vinca ) трыбы Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae ) парадку Гарычкакветныя (Gentianales ).
У межах віду вылучаюць некалькі формаў:[ 5]
Vinca minor f. alba (West. ) Dipp. — з белымі кветкамі;
Vinca minor f. argenteo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у белых плямах;
Vinca minor f. atropurpurea (Sweet ) Rehd. — з пурпурнымі кветкамі;
Vinca minor f. aureo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у залаціста-жоўтых плямах;
Vinca minor f. azurea Dipp. — з кветкамі нябесна-блакітнай афарбоўкі;
Vinca minor f. multiplex (Sweet) Rehd. — з пурпурнымі махровымі кветкамі.
Вырошчваецца ў культуры. Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Зноскі
↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
↑ Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура ).
Булат В. С., Пашына Г. В. Барвенак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 236.
Род 1163. Барвинок — Vinca L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова ; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров . — М .—Л. : Издательство Академии Наук СССР , 1952. — Т. XVIII. — С. 650—651. — 802 с. — 3 000 экз.
Род 1. Барвинок — Vinca L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов . — 1962. — Т. VI. Покрытосеменные. Семейства Логаниевые — Сложноцветные. — С. 18. — 380 с. — 2 400 экз.
Муравьёва Д. А. Фармакогнозия. — М .: Медицина, 1978. — 656 с.
Мазнев Н. И. Энциклопедия лекарственных растений. — 3-е изд., испр. и доп.. — М .: Мартин, 2004. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3 .
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1037. Vinca minor L. — Барвинок малый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах . — М .: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 51. — ISBN 5-87317-163-7 .