Бардыя, Смердыс | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Папярэднік | ? | |||
Пераемнік | Эсфендадат | |||
|
||||
Нараджэнне |
невядома |
|||
Смерць |
29 верасня 522 да н.э. |
|||
Род | Ахеменіды | |||
Бацька | Кір II Вялікі | |||
Маці | Касандана[d] | |||
Жонка | Атоса і Phaedymia[d] | |||
Дзеці | Парміс | |||
Веравызнанне | зараастрызм | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бардыя (стар.-перс.: 𐎲𐎼𐎮𐎡𐎹) або Смердыс (стар.-грэч.: Σμέρδις) — прадстаўнік роду Ахеменідаў, малодшы сын Кіра Вялікага.
Па-персідску яго імя гучала як Бардыя, у той самы час грэкі прыводзяць іншыя варыянты: Ктэсій — Таніяксарх, Ксенафонт — Танааксар, Юстын — Мергіс, а Эсхіл — Мардас. Найбольш жа замацавалася імя Смердыс, якое прыводзяць у сваіх творах Анакрэонт і Алкей.
Быў прызначаны ім кіраваць усходнімі правінцыямі (Бактрыяй і іншым). Паводле афіцыйнае версіі персідскай гістарыяграфіі (якую паўтарае Герадот), ён быў забіты па загаду старэйшага брата Камбіза перад адбыццём апошняга ў Егіпет.
Асцерагаючыся хваляванняў, Камбіз трымаў яго смерць у сакрэце, што дазволіла самазванцу-магу, чыё праўдзівае імя было Гаўмата, абвясціць сябе каралём (11 сакавіка 522 да н.э.), заручыцца падтрымкай незадаволенага Камбізам насельніцтва і кіраваць Персідскай імперыяй на працягу сямі месяцаў. Пэўнага аб гэтым часе вядома мала, за выключэннем указанняў на тое, што Бардыя-Гаўмата на тры гады скасаваў падаткі і ваенную павіннасць, перанёс сталіцу ў Мідыю і разбурыў нейкія храмы.
Бардыя-Гаўмата быў замардаваны 29 верасня змоўшчыкамі на чале з Дарыем, які ўзяў стырны кіравання ў свае рукі, узаконіў сваю ўладу шляхам шлюбу з Парміс, дачкой сапраўднага Смердыса, і ўсталяваў штогадовае свята «збіцця магаў», падчас якога «ніводнаму магу нельга з’яўляцца на вуліцы, і ўсе яны сядзяць дома» (Герадот). Пытанне аб тым, ці быў Бардыя самазванцам, застаецца адкрытым, бо адзінай крыніцай звестак антычных гісторыкаў, відаць, быў сам Дарый і яго Бехістунскі надпіс.
Прыхільнікі традыцыйнае версіі засноўваюцца на тым, што сам Камбіз перад смерцю прызнаўся ў братазабойстве і выкрыў самазванства Гаўматы. Гор Відал, сярод іншых, мяркуе, што гісторыя аб самазванцу была вынайдзеная Дарыем для апраўдання захопу ўлады. Як бы то ні было, Гаўмата не быў апошнім Ілжэбардыем: яшчэ адзін самазванец (Вах'яздата) быў захоплены ратнікамі Дарыя праз год пасля яго прыходу да ўлады.