Баркун белы

Баркун белы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melilotus albus Medik., 1787


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  516979; 26149
NCBI  47082
EOL  703240
GRIN  t:23989
IPNI  156656-2
TPL  ild-7888

Барку́н белы[1] (Melilotus albus) — від кветкавых раслін роду Баркун (Melilotus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Баркун белы, трава беркін[2], свінуха[3], баркун[1], папоўнік[1][2], баркун белы[4].

Двухгадовая або аднагадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам, голым або з рассеянымі валаскамі. Сцёблы 30—200 см, прамыя, часто моцна разгалінаваныя. Ніжнія лісткі з лісточкамі 1—2,5 x 0,5—1,5, ад даўгаватых да зваротнаяйкападобных; прылісткі лінейныя. Суквецце з (25) 40—60 кветкамі, можа дасягаць 9 см у плоданашэнні. Кветкі духмяныя. Чашачка 1,3—2 мм, званочкавая, бледна-зялёная, зубцы 0,7—1 мм, роўныя, вузка трохкутныя. Вяночак 2,5-4 (6) мм, белы. Плод прыкладна 3,5 x 2 мм з 1—2 насеннінамі, яйкападобна-эліпсаідальны, голы, цёмна-зялёны або чорны. Насенне прыкладна 2,2 × 1,4 мм, яйкападобнае, гладкае[5][6].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна еўразійскага і паўночнаафрыканскага паходжання, але зараз натуралізавана і вырошчваецца ва ўсіх субтрапічных і ўмераных поясах свету[5][7][8].

  1. а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. а б Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 30.01.2019. (англ.)
  6. Flora Vascular. Праверана 30.01.2019. (ісп.)
  7. Euro+Med Plantbase. Праверана 30.01.2019. (англ.)
  8. Germplasm Resources Information Network (GRIN). Праверана 30.01.2019. (англ.)
  • Донник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)