Барна да Сіена

Барна да Сіена
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 1380
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барна да Сіена, Берна да Сіена (італ. Barna da Siena) — італьянскі мастак, які працаваў у сярэдзіне XIV стагоддзя.

Яму прысвечана асобная глава ў першым томе «Жыццяпіс найбольш знакамітых жывапісцаў» Джорджа Вазары. Вазары прыпісвае яго пэндзлю шэраг твораў, у прыватнасці фрэскавыя роспісы ў царкве Каледжата ў Сан-Джымін’яна, і апісвае яго драматычную смерць у росквіце гадоў — Барна, нібыта, зваліўся з падмосцяў падчас роспісу храма і памёр «па сканчэнні двух дзён, вялікі ўрон для мастацтва». Вазары піша: «Працаваў каля 1381 года». Некаторыя мастацтвазнаўцы імкнуліся атаясаміць гэтага героя Вазары з Бернай Берціні, які згадваецца ў дакументах у 1348 годзе. Аднак паводле апошніх даследаванняў, Барны, магчыма, не існавала ўвогуле, а тыя творы, якія яму прыпісаў Вазары і шэраг пазнейшых даследчыкаў, з’яўляюцца прадуктам розных ананімных аўтараў. Фрэскавыя роспісы ў царкве Каледжата ў Сан-Джыміньяна згодна з новымі данымі адносяцца да 1330-х гадоў, а не да 1380-х, а аўтарамі іх лічаць майстроў з арцелі Сімонэ Марціні, якія працавалі там пад кіраўніцтвам Ліпа Мемі. Аднак некаторыя творы ў розных музеях па традыцыі нясуць імя Барны.

Барна да Сіена прыпісваецца фрэска «Мадонна на прагулцы» у царкве Сан-П’етра-ін-Фарліяна ў Сан-Джымін’яна.