Барталамей Папроцкі | |
---|---|
польск.: Bartosz Paprocki | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1543[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1614[4][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | геральдыст, пісьменнік, генеалог, паэт |
Мова твораў | польская |
![]() |
Барталамей Папроцкі (каля 1543 — 1614) — польскі гісторык, геральдыст, паэт.
Аўтар першага польскага гербоўніка «Гербы польскага рыцарства».
Праца змяшчае звесткі пра паходжанне гербаў і некаторыя роды. 92 гербы былі выведзены Папроцкім з-за мяжы, а 58 названы мясцовымі.
Праца падзелена на 5 кніг, з іх 4-я прысвечана гербу ВКЛ — «Пагоні», а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам, храналогіі іх панавання.
Пра тое, што «з-за далёкасці і шырокасці не ўсіх мог ведаць», Папроцкі даў у працы толькі кароткія генеалагічныя звесткі пра найвыдатнейшыя баярскія роды, продкі якіх узялі польскія гербы ў Гародле (1413), і дадаў кароткія згадкі пра іншыя сем’і, пераважна валынскія. Агулам ім названа каля 130 прозвішчаў вялікалітоўскай арыстакратыі.
Крыніцамі працы былі не толькі хронікі, але і дакументы з замкаў, кляштароў, часам — сямейныя хронікі. Папроцкі некрытычна карыстаўся крыніцамі і падаваў паходжанне асобных гербаў і родаў; верыў у старажытнарымскае паходжанне літоўскай арыстакратыі[8].