Барталамей Стробель | |
---|---|
Дата нараджэння | 1591[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1647[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | жывапіс барока[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барталамей Стробель, або Барталамеус Штробель (польск.: Bartłomiej Strobel, ням.: Bartholomäus Strobel; 11 красавіка 1591 — пасля 1650 года) — сілезскі мастак, які працаваў у стылі барока.
Працавау ў Празе, Сілезіі і, нарэшце, у Польшчы, куды эміграваў, ратуючыся ад эпідэміі чумы ў Сілезіі пасля Трыццацігадовай вайны.
Барталамей пісаў партрэты і рэлігійныя творы для кіруючых эліт рэгіёна і рэлігійных ордэнаў. Ягонай найбольш вядомай працай лічыцца карціна «Свята Ірада з абезгалоўліваннем Яна Хрысціцеля», які на сёння выстаўлены ў Музеі Прада. Твор спалучае ў сабе нібы рэлігійную тэму з раскошным адлюстраваннем сучаснага прыдворнага банкету і мноствам партрэтаў вядучых дзеячаў Цэнтральнай Еўропы, ідэнтыфікацыя якіх часткова застаецца нявызначанай.
Дзве значна менш вядомыя працы, як «Свята Ірада», якая зараз знаходзіцца ў Старой пінакатэцы ў Мюнхене, і «Данііл і Кір перад ідалам Баала», якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, паўтараюць адметную формулу раскошнага і даволі дэкадэнцкага застолля, змешчанага ў складанай карціннай прасторы. На гэтых карцінах многія фігуры маюць выдуманыя версіі сучаснага касцюму.